Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Помню: мы былі у полі,
Кветкі красавалі…
Гэным летам шмат мы дзіўных,
Сьветлых мар снавалі.

Незабудачкі ірваў я
З мілаю дзяўчынай…
Не забудзецца ніколі
Сьветлая часіна.

Любаваўся я табою
І глядзеў у вочы:
Вочкі чорныя мігцелі,
Як агонь уночы.

Нашу любасьць маладую
Птушкі прывіталі;
Мы у сонца пазалоце
Марамі луналі…

Вас я ўбачыў пры дарозе,
Кветкі-незабудкі, —
І зайгралі ў маім сэрцы
Гусьлі-самагудкі.

|}

ПЕСЬНЯ.

Зялёная дубровачка,
Чаму зашумела?
Маладая дзяўчыначка,
Чаму спахмурнела

Чаму, вецер злы, з дубровы
Лісьце ўсё зганяеш?
Чаму часта так, дзяўчынка,
Сьлёзы ты губляеш?