Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чулась, што змрок ужо зьнік і на сэрцы.
Срэбны плыў месяц здалёк ў вышыне,
Ціша ўвакол па зямлі разьлілася.
Лёгка-чароўна зрабілася мне.
Стаў прыглядацца я ў даль-таямніцу:
Як брыліянты мігцела раса,
Зорка здалёк пакацілася ў небе —
Золатам бліснула там паласа:
Блізка дзесь рэчка журчэла таёмна,
Чуліся шэпты ў зялёным саду.
Клаўся бляск месяца дзіўна-узорна
Срэбнай мігцячаю сьцежкай ў ваду.
Мары ўсплывалі, як рэчныя хвалі,
Думкі ляцелі, бы пчолак тых рой.
Сябра мой мілы, чаму ты далёка?
Гэні чароўны, чаму не са мной?!..
Сьвежасьць павеяла, й лёгка так стала.
Думкі плывуць бязупынна ўсю ноч;
Ім, мне здаецца, ня будзе патолі.
Мары начныя пабеглі ўжо проч.
Вецер падуў; заясьнела дзяньніца;
Месяц за борам чырвоны ўжо стаў, —
Быццам пажар быў, здавалась, за лесам.
Лес прачынаўся і золак вітаў.
Чырвань заранкі ўжо грала на ўсходзе;
Зыкі жыцьця паліліся ракой.
Жаўранка дзіўная песьня ўзьнялася
І паняслася здалёк над зямлёй.

|}

МАЯ РЭЧКА.

Люстраная рэчка плюскоча
Ў зялёных калматых кустох.
Наўкол пазалота зіхціцца —
У кветках, у рэчцы, ў лістох.
Блішчыць мая рэчка і коціць
Сьцюдзёныя хвалі свае.