Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЯРОД ПРЫРОДЫ.

Гэй, на час пакіньце хату,
Пойдзем мы здалёк,
Дзе убраны ў зеляніну,
Родны наш куток…
Душу ўцеха напаўняе, —
Шчасна ад яе;
Сэрца б‘ецца — сэрца рада,
А душа пяе.
Якнайболей пах ўдыхайце
Веснавых палёў:
Ён узьніме да прыроды
Шчырасьць і любоў.
Навучыцесь ад прыроды
Цёнгля ў шчырай працы жыць.
Навакол зірніце ўважна, —
Праца скрозь кіпіць:
Залатыя пчолкі ўюцца
І зьбіраюць мёд;
Песьні жаўранкаў ліюцца, —
Весел іх палёт;
Во схіліліся з прыветам,
З ласкай васількі;
У праменях сонца зьяюць —
Ўюцца матылькі…
Дык-жа цешцеся прыродай,
Хараством яе:
Сэрца б‘ецца тут шчасьліва,
А душа пяе!

У ЛЕТНЮЮ НОЧ.

Ў гэтую ночку ня спаў я нізваньня…
Выйшаў ў зялёны шумлівы садок:
Ночка чароўная сьвет абняла ўвесь,
Зоры мігцяць, разганяючы змрок.