Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нам прашкоды наўкола будуе іх раць…
Гэй, сьмялей! не баімся мы здрады!

Вунь, як зоркі, ўжо кветкі блішчаць ў кустох,
І праменьні ляцяць залатыя…
Бляск магутнага сонца разьліўся ў палёх,
Нашы сілы жывіць маладыя!..

|}

ВЯРТАНЬНЕ Ў РАДЗІМУ.

Вунь за жытнім полем
Ля гары лясістай
Заблішчэла рэчка
Стужкаю срабрыстай.
Рэчка хутка коціць
Ўдаль шумлівы хвалі.
Вунь куточак родны
У блакітнай далі.
Зноў я вас убачыў,
Водныя загоны.
Вунь лясок, ля лесу
Зелянеюць плёны.
Па-над рэчкай сьветлай
Вылунала вёска, —
Туляцца па ўзгорку
Хаты і бярозкі.
Вунь кусты ля рэчкі,
Дзе зьбіраў суніцы,
Дзе паіў кароў я
Шклістаю вадзіцай.
Там вярбінка нізка
Над вадой схілілась,
Дзе, я помню, ў дзецтве
Рыбка так лавілась.
Тут куток мой мілы,
Дзе калісь радзіўся,
Дзе калісь я кволы