Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каго люты мароз
Тут так моцна скаваў,
Каб сьвяты ваш агонь
Асьвячаў, аграваў…
Дык палай-жа, сьвятло,
Ясным сонцам палай:
Хай праменьні твае
Паляцяць на ўвесь край!
Дай нам моц, каб хутчэй
Люд магутным тут стаў,
Абудзі, узьнімі —
Каго сон спанаваў!

|}

У КУПАЛЬСКУЮ НОЧ.

Гэй, паліце агні — час ў дарогу ўжо нам!
Пойдзем мы па таёмныя кветкі.
Захаванае шчасьце мы знойдзема там;
Нас праславяць на цэлы сьвет дзеткі.

Гэй, хадзем-жа, браты, ўсей грамадай у бор!
Скарб таёмны мы там адшукаем.
Нам дарога ясьней, бо ліецца сьвет зор,
І дармо, што прашкоды спаткаем.

Мы ідзём… Думкі сьветлыя з намі ляцяць,
Бо жадаем ясьнейшае долі.
Пуцявіна відней — агняцьветы гараць;
Тут прастор навакол, — мы на волі.

Запалаў ужо ясны наперадзе сьвет:
Больш ня будзе нам цяжкага зьдзеку!
Ці ня ў нашых-жа сэрцах гарыць агняцьвет,
Што у процьме гібеў тут ад веку?!..

З цьвёрдай верай ідзём агняцьветы ірваць,
Хоць у пушчы вужакі і гады.