Перайсці да зместу

Старонка:Заранкі (1924).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хоць і гінуць сілы,
Але час настане —
Зможам мы ў баю.

І тады, мой мілы,
Будзем грамадзяне
Мы ў сваім краю.
Баю, бай, баю.

І тады, народу
Добра будзе, дзетка,
Шчасны будзе край.

Запануе згода,
Будзе край у кветках, —
Прыдзе вечны май:
Баю, баю, бай.

|}

З ЧУЖЫНЫ.

З сьветлай воляй, край мой родны!
Шлю прывет табе,
Шлю з далёкае краіны,
Дзе так сумна мне.
Толькі ўспомніў цябе, краю,
Я у чужыне —
І забілась сэрца моцна,
Радасна ў мяне, —
Што ачнулася старонка,
Змрок дзе панаваў,
Што народ, заварушыўся;
Голас свой падаў;
Што ён скінуў путы рабства
І к сьвятлу ідзе,
Гымны волі, гымны працы
Весела пяе;