Старонка:Залатыя арэхі (1930).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так пана й не забілі. І арэхаў залатых у балоце не адшукалі. Адно толькі казку гэтую пра Блазна склалі, ды з роду у род, для ўцехі дзіцячай, Блазна ўспаміналі…

Дый і я, як быў хлапчуком, на балота лётаў — золата шукаць, добра памятаючы дзедаву казку пра залатыя арэхі, пра Блазна. Ды так усе чыста з мужыкоў нашых арэхаўскіх золата ў балоце дзецьмі шукалі…


Ад таго, кажуць, і вёска нашая Арэхамі завецца.

У вёсцы Арэхі будуем вялікую-вялікую Асінаўскую Электрычную станцыю імя таварыша Сталіна. Гэтая станцыя будзе працаваць