Старонка:Залатыя арэхі (1930).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ха-ха-ха! — сьмяюцца дзяўчаты, маладзіцы: сьмешна стала.

— Вось дзе дурань…

— Я хоць і дурань, як кажаце вы, а ўсё-ж т‘кі мы браты. Я босы, а ў вас адны атосы, а конь у пана, у пана й сала, а ў вас — патала, у вас хлеб ды вада, такая, браткі, яда…

Глядзі ты, дурань, а праўду кажа! — задаволена сьмяяліся мужыкі. А Блазан жартаваў, сьмяяўся, плакаў і пацяшаўся, дзівы-дзівосныя, казкі таемныя сялянам гаварыў.

Было падвечар. Вышла у той час пані на ганак: жней сустракаць. Глядзіць — мужыкі з Блазна сьмяюцца. Загадала прывесьці яго на яе вочы.

— Блазан, паня наша загадала табе стаць прад паніны вочы! —