——— 28 ———
у часе вайны, расійскі урад забараніу друкаваць па жыдоуску.
Пачалася наогул паласа чорнай рэакцыі у нашым краю, — калі расійскі ваенны штаб ні пазволіу у Менску і па беларуску друкаваць.
* * *
У часе перавароту, калі беларусы у Менску пачалі выступаць пад сваім уласным штандарам, то гарачэй усіх віталі іх жыды нацыяналісты. У часе выбарау у меськую думу беларусы з жыдамі (нацыянальныя партыі) увайшлі у коаліцыю і зрабілі адзін сьпісак кандыдатау. А калі Усебеларускі Зьезд, паказау, што творыцца дзержауная сіла, у жыдоускіх газэтах пачалі усе часьцей паказывацца артыкулы аб беларусах. Пасьля разгону большэвікамі памяненаго зьезду, жыдоускія нацыянальныя партыі апублікавалі свой пратэст проціу гэтаго гвалту.
Нельга казаць, каб паміж тутэйшых жыдоу ні было праціунікау беларускаго руху, — есьць і до-