——— 27 ———
рускім адраджэнні. Пасьля гэтаго гурток жыдоускіх «краеуцау» надумау выдаваць жыдоускую краевую газэту «Унзер Гегенд» (Наш Край), каб знаеміць шырокую жыдоускую публіку с тутэйшым краем, а у гэтым і з беларускім рухам, з беларускай літэратурай і г. д., але па розным прычынам гэта ім ні удалося. У 1914 г. гэты самы гурток выдау па жыдоуску зборнік «Літва», дзе былі пераклады з беларускай і літоускай літэратур і артыкул а беларускім руху.
Вельмі горача адклікнулася на гэты зборнік уся жыдоуская краевая прэсса і ставілі у прыклад рвенне беларусау да адраджэння сваей нацыянальнай культуры жыдоускім асімілятарам. Як мы ужо потым даведаліся, то гэты зборнік «Літва» нарабіу вялікаго шуму у Амэрыцы, паміж інтэлігэнтнымі жыдамі з Беларусі.
Да друку быу прыгатаваны і другі зборнік «Літва» с перакладамі вершау Я. Купалы, апаведанняу М. Горэцкаго і г. д., але хутка,