Перайсці да зместу

Старонка:Жартаўлівы Пісарэвіч (1928).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мяшчанка. Які вы жартаўнік, пан Пісарэвіч! Скуль у вас што бярэцца? Лацьвей такому жыць на сьвеце, — ніколі ён не засмуціцца. Я вас заўсёды з такою прыемнасьцю слухаю… Але трэба мне ісьці. Задалі вы клопату з дрыўмі, пан Пісарэвіч. Пайду пазначу крэйдаю.

Пісарэвіч. Крыжыкі пастаўце, Мар‘я Іванаўна! Нават нячыстая сіла не падступіцца.

Мяшчанка. Жарцікі вам… усё вам жарцікі, ня тое што паспагадаць чалавеку. (Пашла, потым вярнулася). Ведаеце, падабаецеся вы мне, пан Пісарэвіч, хоць вы і нянаскі чалавек. Я так ужо да вас прызвычаілася, што мне цяжка будзе і растацца з вамі.

Пісарэвіч. Каму я магу спадабацца, гэткі худы і бедны!

Мяшчанка. А мне якраз худыя да спадобы!

Пісарэвіч. Мар‘я Іванаўна! Я маладзею. Давайце пацалуемся, а з кватэрнай платай, калі ласка, пачакайце…

Мяшчанка. Ціха, ціха, саромцеся. (Затыкае вушы). У мяне дровы там пакралі… Другім ужо разам! (Радасна засьмяялася і пабегла).


∗     ∗

Пісарэвіч. Другім разам — няхай сабе другім разам. Але колькі яна мне часу зглуміла, бараболка, ах ты, нячыстая каланіца! Ну, нічога. Усё добра будзе… Ах ты дуй, ах ты дуй! Мая міла, не бядуй. (Дастае з-за печы чурбанок, бярэ бот, вялікую голку з ніткаю, насаджвае бот на чурбанок і пачынае залатваць дзюрку). Я шавец-маладзец! Я шавец-маладзец!

Мяшчанка (узьнімае голас яшчэ на падворку і ўлятае ізноў не пастукаўшыся). Чурбанка няма! Чурбанка няма!