Перайсці да зместу

Старонка:Жалейка (1908).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Са сну будзяць, душу лудзяць
Надзеай старой,
Разбуджаюць, узываюць:
Гэй на нейки бой!
Думки ходзюць, чымсци зводзюць,
Тым, што долю дасьць:
Згине горэ й слйозаў морэ!
Ня вечна напасць!
Пакирую думки ў тую
Старонку свае,
Скуль с прасветам мне прыветам
Праўда запяе,
Далей, выжэй памкну гыжа:
Ўжо праложан след,
Трудна, маци, ў курнай хаци,
Палячу на свет.

|}



С пралйотныхъ дум.

Дзе бы праўда жыла, дзе бы доля цвила,
Ни стагналиб дзе людзи над горам-бядой,
Дзе бы слйоз не цякло, дзе бы кроў не плыла,
Паляцеў бы туды, паляцеў бы з душой.
И запеў бы там песню, эй, думу сваю,
Нибы той салавейка у цйомным бары,
Каб той свет мяне чуў, як шчаслива пяю,
Слйоз ня ллю, як цяпер, ад зары да зары.
Но ня мне сници, пець а шчасливых крайох,
Кругом бачу и слйозы, и кроў, и бяду;
Неспакойнай душой надарыў мяне Бог,
И с такой у магилу напэўна зыйду.