Гэта старонка была вычытаная
А пад печкай—маих курак
Хатки-катухи,
Там, як трэба мне ўставаци,
Пяюць пятухи.
Напроць печы з дзьвйох плит жорны
Пры жорнах палок;
Над палком тырчыць пад бэлькай
Коска и брусок.
На куце пад абразами
Стол стаиць, як пан;
Дзьве пры йим таўстые лаўки
И адзин тапчан.
Так вот знайцеж маю хатку,
Родную маю!—
Ў йой век цэлы жыву я,—
Ем, працую, сплю.
Хоць старая, хоць крывая,
З аднаго гнилля,
Не аддам яе никому—
Бо яна мая!
Бо яна мая!
|}
Так… не… Так-не, так-не, |