Перайсці да зместу

Старонка:Жалейка (1908).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана


Каб свет аж затросся…
На ўсе каб староны,
Як гром, гул разнйосся…
Тыж, сошка, худая,
Яж пан твой араты,
Век бедны й галодны,
Хоць пан мой багаты.

|}



С песьняу мужыцких.

Нима хлеба, нима соли,
Чужому раби,
Нима шчасьця, нима доли,—
Вот тут и жыви!
Вот зима,—мароз вялики,—
Дровы ў Менск цягни;
Дзетки змйорзли: енки, крыки: —
Вот тут и жыви!
Прайшла зимка, цйопла стала,
Весна на зямли,
А тут корму, хлеба мала, —
Вот тут и жыви!
Весна, лета—час рабочы:
Ары, каси, жни;
Пот крывавы залиў вочы:—
Вот тут и жыви!
Прайшло лета, прыйшла восень,
Падатки няси;
А дзяцей абдзйортых восем!—
Вот тут и жыви!