Гэта старонка была вычытаная
Паличник, прыполак,
Падсошник, крывуля,
Прыстрояны мною
З дубочка сынули,
На пласе з бярозы,
Ў рагач увязанай
Падвоями туга,
Нароги ўзагнаны.
Рагач же яловы
З мылицай узбитай
К ярму прыкаваны
Прызьмай з дубцоў витай.
У ярмо кульбаки
Капаные ўткнйоны,
А такжэ й занозы
На ўсе дзьве староны,
…Таких та прыладаў
Сабраць сасе трэба
Каб здатнай была йна,
Дабыци нам хлеба.
Як гэта ўсйо ўмелай
Рукой и здаровай
Прывйоў да парадку,
И сошка гатова.
Валоў запрагаиш,
Кульбаки прымерыш,
И валь баразною!
К сабе Бур, к сабе Рыж!
К сабе Бур, к сабе Рыж!
Идзи роўна сошка
Мыж горэ забудзьма,
Запейма хоць трошка,