Я плакаў некали… цяпер
Глядзи, нима слйоз—весел!
И ты, злучона пара, пей,
А я вот павиншую.
Мець спор вам з любасци сваей!
Мець долю не благую;
Мець клеци поўные з дабром,
Мець миласць, згоду ў хатцы,
Й так жыўшы, жыўшы у двайом,
Вунукаў дачэкацца!
|}
На людзей нападаць, забиваць не хадзіў,
Не хадзиў, куды ночкай идуць цемняки,
Праз дзяўчыну-красу я свой век загубиў,
Згинуў з ласки паненки, шляхоцкай дачки.
Працаваў я у садзе у панским вясной;
Вот раз неяк згрэбаю сучки ды пяю,
Глядзь, дачка майго пана стаиць прада мной!
Гладзиць зорка, ды слухаець песню маю.
Агародник дасципны, я швэндаўся шмат,
Па дваро́х, па месцо́х я багатых бываў,
И нагледзиўся там многа пекных дзяўчат,
А такой жэ ни разу нидзе не видаў.
Бровы чорныя, стройна й прыгожа была,
Стала жутка, я песни сваей не дапеў.
А яна?… штож яна?… пастаяла, пашла.
Яж за ею у след, як шалйоны, глядзеў.
|