„Самога“ бацька не збурчыць,
Каб па сялу не шляўся.
Вы сами будзеце ўжо знаць,
Што годна, што ня годна,
Адно другога пильнуваць
Лепш матки, бацьки родных.
Як што там далей будзе ў вас,
Не нам тут раздумляци!..
Вяселля ў вас, а ў гэты час
Мы хочым пагуляци!..
Гарэлку п’йом мы, як ваду,
Ядзйом сыр, масла, сала,
Загнали ў кут нуду-бяду,
Чуй!.. музыка зайграла.
Усе́дзець трудна за сталом,
Аж ходзюць, так здаецца,
И ноги, й плечы хадуром,
И сэрцэ б’ецца, б’ецця.
Скарэй, скарэй яду на бок!
На бок сталы и лавы!
Гульнйом, дзяўчынка, мой дружок!
Часцей таких забаваў!
И шчасця—дым, и праўда—дым,
А клйок—гульня, пахмелля.
Гукнйом мы „дзякуй“ маладым,
Што ўстройли вяселля.
Разгул таки гады-ў-рады
Пацешыць прылетае.
А гэта што?… хмур малады,
И плачэць маладая?
Чашы камення ў сто сякер,
Ня выстругаеш крэсел,
Старонка:Жалейка (1908).pdf/114
Выгляд
Гэта старонка была вычытаная