Перайсці да зместу

Старонка:Дэмон (1926).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аб днёх тых сьведчыць найпрасьцей,
Бо міжы дрэвамі чарнее.
Ўнізѐ рассыпаўся аул,
Зямля цьвіце ды зелянее;
І галасоў нястройны гул
Губляецца, і караваны!
Ідуць здалёк пад гук званка.
І, расьцінаючы туманы,
Блішчыць і пеніцца рака.
Й раскошай вечна маладою,
Прахладай, сонцам і вясною
Прырода цешыцца з жыцьця,
Як бесклапотнае дзіця.
Ды сумны за̀мак, адслужыўшы
Чаргу так некалі сваю,
Як бедны старац, перажыўшы
Прыяцялёў і ўсю сям‘ю.
Й чакаюць месяца усходу
Яго нявідны жыхары:
Каб меці сьвята і свабоду,
Гудзець-ляцець па тэй гары.
Сівы павук, пустыньнік новы
Прадзе там сець з свае асновы;
Зялёных яшчарак сям‘я
Па стрэсе весела гуляе
І асьцярожная зьмяя
З глыбокіх нораў выпаўзае
На ганку быўшага зубцы:
То раптам гнецца ў тры кальцы,
То ляжа доўгай паласою,