І сьвеціць, як булатны меч,
Забыты ў полі дауных сеч,
Больш непатрэбны ўжо герою,
Бо той наклаўшы галавою…
— Ўсё дзіка там. Няма сьлядоў
Гадоў былых: рука вякоўна
Старанна доўга іх зьмятала;
І ўжо пазнаць няма з чаго
Пра імя слаўнае Гудала
Й дачушку мілую яго!
А цэрква на крутой вяршыне,
Дзе ўзяты косьці іх зямлёй,
Хавана ўладаю сьвятой,
Дасюль віднеецца сьвятыняй;
І ля варот яе стаяць
На варце чорныя граніты,
Пластамі сьнежнымі пакрыты.
І на грудзёх, бы латы знаць,
Ляды адвечны зіхацяць.
Абвалаў сонныя грамады
З уступаў, быццам вадаспады
Марозам скованыя ў лёд,
Вісяць, няўпаўшыя на спод.
І там завея вечна ходзіць,
Здувае пыл з муроў старых,
То песьню доўгую заводзіць,
То аклікае вартавых.
Пачуўшы весткі ў аддаленьні
Аб цэркве гэтай стараны,
З усходу воблакі адны
Старонка:Дэмон (1926).pdf/45
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная