Перайсці да зместу

Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вецер-дуроньнік хрусьціць у кучы леташніх сухіх бярозавых лістоў, перасыпае іх з месца на месца, падкідвае ўгару, падымае высока і кружыць, кружыць што раз мацней. Здаецца, што гэта носяцца вераб‘і ў шалёным карагодзе.

Стары Арцём любіць рознастайную музыку ветра, ведае, скуль прыплывае на яго крыльлях кожны гук, кожны звон, кожны гоман. Дзед ведае гэтыя вольныя сьпевы, нібы гэта ён сам наігрывае на аграмадным нявідочным музычным інструманце. Ён прыслухоўваецца доўга са смакам вялікага знаўцы. Раптам зьдзіўленьне мільгае на яго твары. Ён настаўляе вушы болей пільна, нахіляе галаву на бок і доўга слухае.

Дзед мармоча сабе пад нос лаянку і ўстрывожаны і зацікаўлены выпрастоўваецца: ён неспадзявана пачуў фальшывы тон у сваім інструманце. Лёгка ўзбіраецца ён на жоўты курганчык — на высокі канец, на якім захавана ў восені бульба на насеньне, і прымае ранейшую позу.

Дзеда ўзьдзівілі ў ігры ветра новыя гукі, якія ён чуе ўпяршыню. Гэтыя гукі падобны да звону цымбалавых струн, калі музыка падымае палачкі струны самі дрыжаць у працяглым апошнім адгалоску.

Селянін казерыць вочы ад дзіва, высоўвае з кажуронка галаву, якая хадыром ходзіць на худой жылістай шыі, і пазьвярынаму нюхае паветра праз меру завостраным носам. Тонкія ружаватыя ноздры то сплюшчваюцца ў лісткі, то круглеюць у пад-