Перайсці да зместу

Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Мабыць польскі салдат у хмызьняку сядзіць. Пэўна, контрабанду памагае перанесьці на савецкі бераг.

Язэп падняўся на ногі, асьцярожна, але сьмела панёс белага пеўня да пагранічнага слупа…


∗     ∗

На слупе, дзе намалёваны „ожал бялы“ — эмблема польскага панства, — вісеў галавой уніз з растапыранымі крыльлямі белы певень.

Вось і ўсё!

Ой, ня ўсё… Пагранічная панская варта падняла вялікі шум.

— Хто апаганіў „ожал бялы“?

Людзі з белымі арламі на шапках рыскалі па вёсцы, як шалёныя:

— Хто ўчыніў? Які псякрэў?

Гэтым справа ня скончылася.

Тут зноў трэба чытаць спачатку.

Няшчасны Язэп…

Бедны певень…

Бедны „ожал бялы“.