Перайсці да зместу

Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЕЛЫ ПЕВЕНЬ

Дык вось яно — апавяданьне пра белага пеўня.

Яно поўна трагізму.

Тут заблытана яшчэ адна асоба — Язэп, малады дзяцюк.

Хто з абодвух вінавайцаў гэтай гісторыйкі больш пацярпеў: ці белы певень, ці Язэп — ня лёгка судзіць.

Пачнем з Язэпа.

Язэп стараўся выкінуць з памяці цяжкае, агіднае, якое ён перажыў у пастарунку паліцыі. Аднак увесь час шчыкатаў нос і горла пах крыві і поту.

Язэп глыбока дыхаў, чысьціў нос, паласкаў горла — нічога не памагло. Салёна-прыкры смак пранізваў усё яго цела.

У яго ўяўленьні жудасьць, нядаўна перажытая, разгортвалася яркім малюнкам, пачынаючы з канца і канчаючы пачаткам.

Ён ляжаў у пастарунку на бруднай подлозе з зажмуранымі вачыма. Яго аблілі халоднай вадою. Ён адчыніў вочы. Барабаніў зубамі ад холаду. Над ім стаяў нахілены жандар і ўглядаўся ў яго пранікаючымі, гарачымі, чырвонымі ад злосьці вачыма.

Жандар запэўніваў Язэпа ў адным учынку: