Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Коўна).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І так жыву з Божай ласкі.
Бог мой бацька, зямля — матка:
Знаць не знаю! — Уся гадка!
Так да марца сядзім ціха,
Ня чуваць дабра, ні ліха.
А у марцы шлюць бумагу,
Каб дастаўлена брадзягу,
Супраціўніка уласьці,
Улажэньня першай часьці,
Што мянуецца „Ліндорам“
Ды йшчэ бьецца з асэсорам.
Ды каб быў ў ланцуг закуты,
На нагах, каб былі путы,
Праважацеялі каб срогі,
Каб ня сходзілі з дарогі,
А каб проста да начала…
І цімала там пісала?!
..............
Вот назаўтра рана, рана
Нам адзежка наша дана;
Паскідалі мы сярмягі,
Салдат узяў дзьве бумагі,
Нас звязалі і ў дарогу…
Я падумаў: — Дзякуй Богу!
Хоць нас сонечка сагрэе!
Вецярчык на нас павее!
Можа дожджык срыбны змоча!
Можа птушка засьвяргоча!…
Аж заплакаў я зрадзеўшы:
От, здаецца-б, і ня еўшы
Быў бы сыты на свабодзе,
Як той кролік ў агародзе…
Тут здаецца і сканаў бы,