Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА.

Братцы мілыя, дзеці Зямлі — Маткі маей! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з Вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсё людзі цёмныя мужыцкай завуць, а завецца яна „Беларускай“. Я сам калісь думаў, што мова наша — „мужыцкая“ мова і толькі таго! Але, паздароў Божа добрых людцоў, як навучылі мяне чытаць-пісаць, з тэй пары я шмат і гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і праканаўся, што мова нашая ёсьць такая-ж людзкая і панская як і француская, або нямецкая, або і іншая якая. Чытаў я цімала старых папераў па дзьвесьце, па трыста гадоў таму пісаных ў нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай чысьцюсенькай, як-бы вот цяпер пісалася. Увідзеўшы гэта я часта думаў: „Божа-ж, мой Божа! што-ж мы за такія бяздольныя? — Якаясь маленьная Баўгарыя — са жменю таго народу — якіясьць Харваты, Чэхі, Маларусы[1] і другія пабратымцы нашыя і розныя чужыя маюць пасвойму пісаныя і друкаваныя кніжачкі і газэты, і набожныя, і сьмешныя, і слёзныя, і гісторыйкі, і баечкі; і дзеткі іх чытаюць так як і гавораць, а ў нас як-бы захацеў цыдулку, ці да бацькі лісток напісаць пасвойму, дык можа-б і ў сваей вёсцы людзі сказалі, што „піша па му-

  1. Украінцы.