Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Селянін. Вось паспрабуй цэлы дзень пацягаць геблікам, а пад вечар яшчэ і рубанкам, дык будзеш ведаць.

Струк (падміргвае). А калі, скажам, увесь дзень „пацягаць“ кавальскі молат, дык як? (Паўза). Колькі разоў прыдзецца кашулю выкручваць?

Галасы. Але, але.

Селянін (хітра). У добрага каваля кашуля заўсёды сухая, яго малаточак шмат лягчэйшы, чым у пісара пёрка… толькі тахт адбівае… (Напявае і прыстуквае малаточкам аб бабку). Каваль куе — жонка пяе… Гах! Дзі-лі! Шавец шые — жонка вые… Гах! Дзі-лі! Дзі-лі! Селянін арэ — жонка раве… Гах! Дзі-лі! Дзі-лі! Дзілі! Ма-ла-то-о-чкі разбудзілі!.. Бом!

Грыб (энэргічна). Так, малаточкі разбудзілі шматмільённае сялянства! А зараз гэтыя-ж малаточкі выстукваюць плуг, трахтар, куюць лепшую долю! (Моўчкі ідзе і бярэцца за работу, а за ім, па чарзе, усе іншыя).

Селянін (паволі ўстае, бярэ сякеру, пачынае часаць кавалак дрэва на вокны). А добра-б было, каб ва ўсіх былі плугі, а то пэцкаюць гэтаю сахою, усё роўна, як сьвіньня лычам… Яшчэ і ўраджаю чакаюць!