Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грыб. Ха-ха-ха! Дык ты-б з портак і пачынаў, а то ўсё кругом, ды навокала…

Струк. Ды яно так, але-ж іншы раз неяк лепей выходзіць, калі зойдеш з другога канца.

Пятрусь. Заўсёды трэба ісьці проста — гэта найкарацейшы шлях.

Струк. Але, незаўсёды (ідзе проста, находзіць на нерат з рыбаю, спатыкаецца), спатыкнуцца можна… (Усе сьмяюцца). Што гэта?.. (Бярэ ў рукі „карпа“). Нядобра, браце, карпе, падкладаць сьвіньню Алесю Струку (паказвае ў грудзі пальцам), мне, знацца, нядобра!.. (Разглядае). Даволі ўжо Гавэнда паскудзіць мне на кожным кроку, дык і ты яшчэ!.. (Усе рагочуць, аж кладуцца).

Зоська. Што вам Гавэнда, хіба вы баіцёся яго?

Струк. Ды воўк ня столькі баіцца сабакі, колькі ня любіць зьвягі яго… (Паўза). Дзе-ж твая хата, карпе?..

Пятрусь. У Замкавым злавілі…

Зоська. У Замкавым возеры мы штучна разьвялі…

Струк. Кажаш, штучна… Добрая штучка!.. Аднаму, дык і не ўвабраць.

Грыб (да Струка). А калі, скажам, яго падсмажыць, дык як?..