Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грыб. І ў сельсавет-жа трэба, дык я да іх схаджу.

Струк (зьвяртаецца да ўсіх). А мы заўтра-ж карчаваць куп‘ё! Згодны?

Галасы. Даёш! (Падкідаюць уверх шапкі).

Ігнась. Трэба было-б каго-небудзь накіраваць у горад, мо‘ грошай троху пазычаць.

Галасы. Правільна! Правільна!

Грыб. А як-жа, трэба абавязкова дабіцца пазыкі, бо іначай цяжка будзе!.. (Паўза). Прыдзецца табе самому ехаць.

Галасы. Ну, вядома Ігнасю! Хто-ж болей.

Ігнась. Добра, я паеду. (Паўза). І так, мужчыны, за працу, будзем рабіць, колькі сілы хваціць, асушым трохі, глядзіш — у гумне лішняя капа добрага сена. (Захапляецца). А там можна і ўзараць, адным словам, будзем змагацца за новае жыцьцё, зробім з нашага Палесься другую Украіну!..

Ганна Піліпаўна. Ды ўжо-ж, калі, скажам, прылажыць рукі, дык ня трэба і Далёкі Усход… Тут, у мілым куце нашых дзядоў, неяк прыямней жыць. (Дэклямуе).

„О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!“

Струк. Ды яно-ж так, калі далёка, значыць дрэнна, а тут, можна сказаць, усё пад бокам