Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ігнась (напалохана). Як-жа так? (Гля- дзіць навокал весялей). Дзе ж там адзін, нас многа!.. (Зьвяртаецца да ўсіх). Ну, як, пач- нем?

Галасы (разам). Пачнем!

Ігнась (весела). Заўтра-ж за працу! (Задуменна). Вось толькі адкуль пачаць і з кім параіцца? (Паўза). Прыдзецца з пазагуменьня! Згодны?

Галасы. Згодны! згодны!

Ігнась. А параіцца? (Усе глядзяць). Эге, ёсьць! Я чуў, што да нас у раён прыехаў малады агроном, ён нам дапаможа.

Гірш. Што там чуў, я-ж яго на сваім кані ў мястэчка прывёз. Добры чалавек, сумленны такі, адукаваны, казаў, што ў леташнім годзе акадэмію скончыў.

Пятрусь (аж падскочыў). Вось добра! А ён комсамолец?

Гірш (сьмяецца). Не, мусіць, перарос.

Ігнась (цьвёрда). Трэба будзе з ім пагаварыць! Каму толькі?

Ганна Піліпаўна. Гэту работу я вазьму на сябе.

Гірш. Ганна Піліпаўна! — паедзем заўтра, ні капейкі не вазьму, яшчэ і назад прывязу.

Пятрусь. Татка, а я з комсамолам дасканальна паталкую.