Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Банадысь (садзіцца). А хто яго ведае… (Паўза). Паздароў божа Пятруся, а то, дальбог-жа, падмяў-бы пад сябе…

Зоська (уздыхнуўшы). А Пятрусь прыдзе, ці не?.. (Спахвацілася, прыкусіла губу).

Банадысь (глядзіць на Зоську). Што гэта?.. Глядзі, дзяўчына!..

Сьцяпан (закурвае і дае Банадысю). Калі ласка!

Банадысь. Дзякую! Я лепей люльку. (Дастае з кішэні люльку з кісэтам, закурвае).

Сьцяпан. Ну як там?.. Абвясьцілі?..

Банадысь (глядзіць у вочы Сьцяпану, а потым зьвяртаецца да Зоські). Дачушка, схадзі пашукай мацеру, трэба-ж чалавеку даць павячэраць.

Сьцяпан (дрэнна сябе адчувае). Дзякую! Я не хачу! (Зоська зьбіраецца ісьці).

Банадысь (да Зоські). Ды ты адзенься, а то яна мусіць далёка пашла… (Паўза). За адно схадзі на сяло і абвясьці аб сходзе, бо я далей Ігнася ня быў…

Зоська. Дык раней мо‘ трэба абвясьціць, а потым маму шукаць?..

Банадысь. Няхай будзе так! (Зоська выходзіць).

Сьцяпан. Ну, дык як там?..