Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зоська (аж заходзіцца ад сьмеху). Ха-ха-ха! (Бярэцца за бок). Оё-ё-ёй!

Сьцяпан (сувора). Чаго вы сьмяецеся?

Зоська. Ды жывоцік ваш!.. Тоўсьценькі такі… (Надзімаецца, паказвае рукамі). Ха-ха-ха!

Сьцяпан. Дзякую за комплімент!.. Не чакаў.

Зоська. Які куплімент?.. Ха-ха-ха! Самі вы куплімент!.. (Уваходзіць Банадысь Смык, апрануўшыся ў палітон, наверсе кажух, стройны, задуменны, рухавы, носіць рыжую бародку і маленькія вусікі, крыху накульгвае, з палкаю ў руках, каля 50—52 гадоў).

ЗЬЯВА III
Сьцяпан — Зоська — Банадысь.

Зоська (весела) Татка!.. (хацела нешта сказаць, застанавілася, паўзахх). Дзе вы ўзялі, татка, такі тоўсты кій?.. (Падбягае, Сьцягвае кажух).

Банадысь (паглядае з-пад ілба на Сьцяпана, хітра). Ды вось цягаюцца па сьвеце розныя сабакі!.. (Сьцяпан чмыхае). Каля Ігнася нейкі чорны, каб ён здох, чуць кажух не падраў!..

Зоська. Чый-жа гэта?..