Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

глядзіш, у хлеве лішні воз гною, дый малако ў хаце…

Пятрусь. Тата, тады мы жарэбчыка купім!..

Агата. Не, сынок, лепей жаробачку, гэта выгадней у гаспадарцы… (Да Ігнася). Каб авечак як-небудзь завесьці, а то абнасіліся ўжо, а хлопцу, дык даўно пара палітон пашыць. (Паўза). Дзякуй богу ў людзі выходзіць.

Струк (да Пятруся, жартуючы). Ці не жаніцца ты зьбіраешся, што жарэбчыка захацеў? (Паўза). А маці праўду кажа, жаробачка куды лепей! Э… брат… гаспадарку весьці, не кашалі плесьці… Малады яшчэ!..

Ігнась. Праўда, тут аднаго жаданьня мала, патрэбна сіла і мы адны, пяцёрка, значыцца, нічога ня зробім… Трэба будзе гэта пытаньне паставіць на сходзе, з мэтаю ўцягненьня ў гэтае таварыства і іншых сялян.

Грыб. Я іначай і ня думаю. Памойму, да нас далучацца: Бягунец, Мікіта Хведараў дый Габрусёвы напэўна… Заўтра-ж з імі пагавару.

Пятрусь. Самая лепшая дапамога — гэта комсамольская ячэйка. Я там дасканальна паталкую. (Паўза). Дый настаўніца, Ганна Піліпаўна, напэўна дапаможа…