Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дрыгвічы, Балоцінскага раёну. Дваццаць другога лютага. Прысутнічалі: Дрозд Ігнась, Гр…

Струк (перарывае). І я. Запішы і мяне.

Пятрусь. Не перарывайце, дзядзька! (Чытае). Прысутнымі былі: Дрозд Ігнась, Грыб Барыс, Струк Алесь…

Струк (устае). Я!..

Пятрусь (голасна). Не перашкаджайце! (Працягвае пісаць). Дрозд Агата і Дрозд Пятрусь. (Паўза). Слухалі. Пастанавілі.

Струк. Дык нічога-ж яшчэ ня слухалі.

Ігнась (энэргічна, цьвёрдым голасам). Мужчыны! (Паўза). Жывем мы дрэнна, але аб гэтым мы ня будзем гаварыць, бо гэта ўсім нам вядома. Мне сёньня хацелася пагаварыць, што нам трэба зрабіць для таго, каб палепшыць сваё жыцьцё, а палепшыць яго мы можам толькі самі, і толькі тады, калі дружна возьмемся за працу.

Струк (да Грыба). Праўду кажа.

Грыб. Дзіва, што праўду! У нас толькі і гутарка, скардзіцца на судзьбу, а каб рабіць што-небудзь, дык не, кожны ўсё спадзяецца на другога, бо сам, бачыш, ня хоча быць выскачкаю…

Ігнась. Дык вось, перад намі вялікія мажлівасьці. Гэта-ж каб нам асушыць гэта балота, дык быў-бы добры, добры луг, тады-б і кароўку лішнюю трымаць можна было-б,