Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ігнась. Чаго ты гэтак сьпяшаешся, мо‘ рана яшчэ?

Грыб. Ды не, ужо можна, іхныя коні прывыкшыя. Нап‘ецца, дык лепей будзе есьці.

Струк. Ідзі, браце, напой, бо калі снасьць ламаецца, дык фурман розуму набіраецца, але калі конь прыстае, дык фурману розуму не стае… (Сьмяецца). Праўду я кажу, мужчыны?

Усе. Праўду! Праўду!

Ігнась. Але гэта не пра Гірша, ён хутчэй сам будзе галодны, а жывёліну накорміць. На яго кані ня прыстанеш.

Гірш. Не, ужо стары, трэба было-б зьмяніць, але ўсё няхваткі… Усё-ж трэба ісьці. (Выходзячы). Гэта-ж, мусіць, прыдзецца весьці аж пад Банадысёвых, бо бліжэй ні ў кога і няма студні… (Агата ўвесь гэты час нешта сама сабе напявала, пераходзячы з аднаго мотыву на другі, а зараз ужо можна разабраць паасобныя словы).

Ігнась. Яго кабеціна нават і гэтым усіх упікае, ня гледзячы на тое, што мы ўсе памаглі яму капаць. (Мужчыны пераглянуліся паміж сабою і слухаюць сьпевы Агаты).

Агата (сьпявае, але не заўважае, што ўсе яе слухаюць, і што далей, дык усё галасьней, а пад канец так захапілася, што аж перастала прасьці).