Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гірш. А як-жа, як толькі гэты праз парог, дык і бутэлька на стале!

Струк. Ведае гадзюка, чым браць… Як кажуць, сустракае кампанію з хлебам і сольлю!.. Ведае, з чаго пачаць!

Грыб. Вядома! Гэта бітая сабака.

Агата (да Гірша). А паніч, мусіць, і чмыхаць перастаў?

Гірш. А яму што, кажуць-жа, што: зямлямеры п‘юць бяз меры… (Глядзіць на плян). А гэта адкуль? (Чытае). „Плян асушкі ба-ло-та“… (Да Ігнася). Ці не твая гэта работа? (Разглядае). У-га! Вельмі добра. (Паўза). А каб гэта вам зрабіць, тады дрыгвічане ажылі-б, а то як едзеш па гэтых грэблях, дык неяк аж жах бярэ…

Агата. Ведаеш, Гірш, душыць гэта праклятае дрыгва і мусіць такі задушыць! Падумай толькі, летась усё лецейка, нават зацірку ня было чым забяліць. Паздароў божа каваліху, а то-б нават і ў вочы ня бачылі!.. (Ідзе, бярэ прасьніцу, прадзе).

Ігнась. Нічога! Усё будзе добра, трэба толькі час. У гэтым годзе ўжо лягчэй.

Струк. А як-жа, шмат лягчэй, толькі каб зарадзіла, дык хлеба хваціць.

Гірш (заглядае ў вакно.) Трэба было-б каня напаіць.