Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грыб. Памойму, трэба штосьці рабіць. Ад гэтага гуся дабра не дачакаешся, калі ён адразу пачаў шукаць сала ды каўбас… А ўжо, калі ён папаў да Банадыся, дык той яго абкруціць, высмакча ўсё, што можна!..

Агата. У гэтым мо‘ і я трохі вінавата, але болей гэты Гірш. Ён-бы сам не надумаўся ісьці.

Ігнась. Ні ты, ні Гірш у гэтым нявінны. Сапраўды, чым-бы ты яго карміла? Гірш — разумны чалавек, але вось над гэтым і не падумаў. Выпрагаючы каня, мы з ім аб гэтым гаварылі, і я даручыў яму выкручвацца, а самому прышлося проста сыйсьці з хаты, каб вушы ня чулі і вочы ня бачылі… А выхаду другога ня было. (Да Агаты). Ты-б падкінула трохі карчагі, а то хутка будзем у жмуркі гуляць…

Агата. Няма чаго падкідаць.

Ігнась. Дык запалі лямпу, там-жа, здаецца, трохі было яшчэ газы.

Агата. Мужчыны пасядзяць і так.

Ігнась. Калі кажу запаліць, дык мусіць трэба. Заўтра мо‘ купім.

Агата. Што, зноў на ўсю ноч?.. Хоць-бы карысьць была якая з гэтага!.. (Запальвае лямпу).

Ігнась. Будзе! Ня я буду, калі не даб‘юся чаго-небудзь лепшага.