Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Струк. Дзякую за ласку! Каля дзьвярэй не хачу, яшчэ ўкрадзе хто… Я вось тут лепей (вешае каля абразоў), з сьвятымі разам…

Агата. А бадай цябе, ужо сівець пачаў, а ўсё жартуе.

Грыб. Вядома, калі ўродзіцца цялятка з лысінкаю…

Струк (перарывае). Дык і кароўкаю будзе хадзіць з „лысінкаю“… (Да Агаты). Слухай ты, няўжо гэта твой таксама ўрадзіўся з „лысінкаю“!? Глядзі, як яна ў яго блішчыць!..

Ігнась. Дажыві да маіх год, дык і ў цябе будзе блішчаць!..

Грыб. Лысіна ў чалавека — бабін гонар!

Агата. У-га!.. Які-ж мне з яе толк?..

Струк. Агатка, не грашы богу, гэта лысая галоўка не адну цябе выведзе з гора…

Агата. Чакай!.. Пакуль выведзе, дык і ногі выцягнем. Нават людзі ўжо цураюцца. Гэты пан, ці агроном, хто яго там ведае, пасядзеў, пачмыхаў носам, дый пашоў шукаць лепшага… Гірш і той сышоў!..

Ігнась. Ай, ня дурыся ты, кабеціна. Пашоў, дык няма чаго шкадаваць. А Гірш хутка прыдзе, ён там не заседзіцца, з гэтым можна рабіць справу. Ты вось лепей паглядзі, каб бульба не распарылася. (Агата падыходзіць, зьнімае саганчык і адцэджвае ваду).