Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Галубоўскі (ажывіўшыся). Апахмяліцца, значыцца?

Лякдугна. Але.

Галубоўскі. Памагае.

Лякдугна. А як-бы тут дастаць? Ці не зачынена?

Галубоўскі. Я схаваў тое, што ад паноў засталося.

Лякдугна. Давай, браце! (устае і запалівае сьвечку).

Галубоўскі (устае, дастае з-за буфэту нейкае рызьзё і выцягвае адтуль бутэльку).

Лякдугна. А закуску маеш?

Галубоўскі. Есьць кусок селядца.

Сядаюць каля стала, п’юць.

Лякдугна (выпіўшы чарку). Фу, гадасьць!

Галубоўскі (п’е). Нічога… Гэта толькі першая чарка — як той казаў — калом, а другая — сакалом…

Гадзіньнік на катэдральнай вежы вызванівае чатыры квадрансы, пасьля пару танамі ніжэй вызванівае трэцюю гадзіну начы.

Лякдугна (лічыць удары звона). Раз… два… тры… Трэцяя гадзіна… Вось кожны гэты стук гадзіньніка прыбліжае часіну сьмерці. Стукнуў гадзіньнік: дын! — і сьмерць бліжэй… А нашто чалавек родзіцца? Каб памерці? — якое глупства! Кажуць, што чалавек зьяўляецца на сьвет, каб жыць, цярпець, нешта тварыць і дасканаліцца… Гм! Добра я выдасканаліўся! Вось — сяджу ў начы ў шынку і п’ю гарэлку з Галубоўскім! Даска-