Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ужо ня будзе… Любіў калісь адну дзяўчыну… Была маладая, прыгожая, але хітрая, гадаўка… Я — студэнт, і няма ведама, ці калі кончу ўнівэрсытэт, а тут якраз падвярнуўся гатовы ўжо інжынер. Стары, але багаты… Меўся нават сваю ўласную фабрыку будаваць… Ну, і кінула мяне… Звычайная гісторыя… Можа навет і добра, што гэтак сталася… і для яе, і для мяне… Але… але… так… (пазёўвае). Ну, будзем ужо спаць, Галубоўскі! Пара ўжо! Трэба выспацца, каб заўтра з новымі сіламі пачаць сваё адраджэньне.

Паўза.

Лякдугна. Галубоўскі!

Галубоўскі. Га?

Лякдугна. Ты яшчэ ня сьпіш?

Галубоўскі. Не.

Лякдугна. Страшэнна дрэнна…

Галубоўскі. Дык можа-б вы, панок, на сталох ляглі… Будзе выгадней.

Лякдугна. Не, ня ў гэтым справа… Пад сэрцам смокча… ух! пячэ ў сярэдзіне!…

Галубоўскі. І ў мяне грызе ў сярэдзіне… Гэта заўсёды так.

Лякдугна. І думы чорныя ў галаву лезуць… Ох, нашто я на сьвет радзіўся! ой, нашто я жыву?!… о-ох!…

Паўза.

Лякдугна. Галубоўскі!

Галубоўскі. Га?

Лякдугна. Як думаеш: а каб так цяпер… чарачку? ці не памагло-б?