Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маёнтку — ёсьць гэткая дрыгва: стануў нагой неасьцярожна — і ўскочыў па пояс і ўжо з яе ня выбярэшся, бо цягне цябе ўсе глыбей ды глыбей, пакуль ня ўцягне ўсяго з галавой… Вось і мы папалі ў гэткую дрыгву: камосімся, прабуем з яе выкарабскацца, а дрыгва ўсё цягне нас глыбей і глыбей… Але не! ня ўцягне! Я вырвуся, выскачу з гэтага балота і пачну жыць, як сьлед!… Слухай, Галубоўскі, кінем піць?

Галубоўскі. Я не магу… Калі добры госьць дасьць чарку гарэлкі, дык трэба выпіць, каб не абразіўся.

Лякдугна. Ну дык і прападай у сваім балоце!… А я ня дамся! Мяне дрыгва ня ўцягне!… О, не!… Ах, Божа мой! Віно — вясельле душы, віно — радасьць жыцьця, а мы што з віна зрабілі? — атруту. Атруту для душы і цела. Мы — забойцы высокіх парываў, мы — няшчасныя чэрві, якія капошацца ў брудзе, мы — крэтыны… ух! чорт!!.. Калісь… грэкі пілі… У алябастравыя чары л’ецца залаты сок вінаграду, у паветры зьвініць музыка: граюць на флейтах, тамбурынах, лютнях; галовы прыаздоблены вянкамі з рожаў — усюдых вясельле, радасьць песьні… Эвоэ хараство! эвоэ любоў! эвоэ віно!… А над усім гэтым цёплае бязвоблачнае неба… А ў нас? — пахмурна, балота, імгла, — пахмурна ў паветры, пахмурна ў душы, атрутай чалавек залівае пахмурнасьць душы… Сввятла няма… Ах, Божа мой! сьвятла няма!!!