Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а рэшту (вяртае яму прынесеныя ім грошы) бяры сабе на пахмельле і ідзі адсюль, Галубоўскі, бо нам трэба пагутарыць.

Галубоўскі. Дзякую. (Цалуе Юльку ў руку і выходзіць).

Манька (задумаўшыся). Дык што-ж мне рабіць?

Юлька. Я-ж кажу: ахвота табе задавацца з голымі студэнтамі, калі цябе клікаў Грышка!

Манька. Скажы мне, хто ён, бо я дагэтуль яшчэ ня ведаю.

Юлька. Чым ён займаецца? я й сама ня ведаю. Кажуць, у карты грае, шулер ці што… Ведаю толькі, што мае шмат грошай, а гэта — самае важнае… А ты яму надта спадабалася, ён мне казаў…

Манька. Я ведаю…

Юлька. Ну вось… А што-ж ты на гэта?

Манька. Калі ён мне не падабаецца, нейкі страшны…

Юлька. Дурная ты! Чаго табе?… Як ён закахаўшыся ў табе, дык ты можаш за нос яго вадзіць, трэба толькі ўмець… Вось я скажу цяпер табе праўду: ён прыслаў мяне сюды, каб я пагутарыла з табой і даведалася, ці ты вельмі злая на яго за ўчарашняе, (дастае грошы з торбачкі) і вось прысылае табе дзесяць рублёў на блюзку…

Манька. Не хачу я ягоных грошай, ня трэба!

Юлька. Дурная! Чаму?

Манька. Бо ён мне не падабаецца… Жулік!

Юлька. А каб цябе… Эх, ты дурная, Манька! Што-ж ты думаеш, што лепшага