Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лёгка можа скрыўдзіць, дзе п’яная гутарка не шкадуе саромлівых вушэй дзявочых… Вось як! Але яна ня першая і не апошняя… Усё гэтак… А ўсё-ж шкада!… (страсянуўшы з сябе часовы налёт сумнай думкі). Ну, ўсё роўна!… (кліча): Манечка! Дзе-ж ты?

Манька (ідзе з друга пакою). Іду ўжо.

Сьцяпан. Ну, вось яна… Сядай-жа з намі, мая даражэнькая, харошанькая, бо нам без цябе сумна.

Манька. Э, пан заўсёды сьмяецца.

Сьцяпан. Далібог, не сьмяюся… Ну, сядай! Чаго вып’еш? Гарэлку будзеш піць, анёлачак?

Манька. Фі! я ня люблю гарэлкі… Хіба нешта салодкае…

Сьцяпан. Салодкае? Добра. Зараз будзе салодкае. (Ідзе да буфэту).

Міхалка (да Манькі). Як-жа ж паньне Мані падабаецца тут?

Манька. Нічога…

Міхалка. Весела? Гасьцей шмат?

Манька. Не заўсёды… Есьць іншыя далікатныя, а іншыя надта прыстаюць.

Міхалка. Хэ-хэ! Прыстаюць, бо панна Маня надта прыгожая дзяўчына.

Манька. І пан жартуе. Такая я, як і іншыя.

Грышка (праз увесь час ня спушчаў з Манькі вачэй. З таго часу, як яна падселася да століка, дзе сядзяць Сьцяпан з Міхалкай, яго вочы заблішчэлі вагнём зайздрасьці. Цяпер пачынае нэрвова званіць шклянкай аб бутэльку).