Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьцяпан (сьмяецца). Ня трэба — кажаш — піць? — ха-ха-ха! Ах, ты мая каханенькая, дурненькая!… Ну, але цяпер ужо апошні дзень!… І ты сядай з намі, бо мы зрабілі пастанову, каб гэты дзень скончыць з табой… Эх! (пяе). «Апошні сёняшні дзянёчак, гуляю з вамі я, браты!»…

Манька. Цяпер не магу, ня маю часу… але я зараз прыйду. (Ідзе да буфэту, забірае нейкае судзьдзё і нясе у другі пакой).

Міхалка (гарачымі вачыма глядзіць ёй у сьлед).

Сьцяпан. Ага! заглядзеўся!… Што? га?… а не хацеў ісьці!… Шкадуеш цяпер, што паслухаўся мяне і зайшоў сюды?

Міхалка. Прыгожая дзяўчына! Скуль яна тутака? Даўно?

Сьцяпан. Пачакай, я табе зараз усё разскажу, бо я ведаю… Яна сірата. Жыла на вёсцы ў цёткі. У цёткі сваіх дзяцей, як бобу. Ня толькі хлеба, але мякіны не хапала, каб пракарміць усю гэтую гарав… А старшая яе сястра, Юлька, ўжо даўно тут у нейкай піўной служыць. Вось цётка й думае сабе: Юлька ў Вільні паненкай, у капялюшы ходзіць, жыцьцё хваліць, ну дык давай і гэтую павязьлі ў горад: хай паненкай будзе, на лёгкае жыцьцё ідзе… Эх, людзі!… А яна, бачыш, дзяўчына яшчэ вельмі маладая і саромлівая. Ей і падабаецца гэта іншае, новае, гарадзкое жыцьцё і пужаець адначасна. Ей і весела тут, дзе гэтулькі розных людзей штодня пераліваецца, і адначасна сумна аднэй, бяз блізкай душы, без заступніка, дзе кожны