Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спадыні). Добры вечар, пані! (Да Міхалкі). Ну, што, дзе сядзем? можа тутака? (сядаюць ля стала). Ну, што будзем піць?

Міхалка (слабавольна ўсьмяхаючыся). Ах, што ты, далібог, са мной робіш! Галава ад учарашняга яшчэ не ў парадку, а мы сягоньня п’ём ды п’ём…

Сьцяпан. Нічога! апошні дзень, міленькі, а заўтра — новае жыцьцё!

Міхалка (іронічна). Ах, ведаю я гэта «новае жыцьцё»!…

Сьцяпан. Не!… заўтра будзем цьвярозымі людзьмі, а сёняшні дзень трэба кончыць тут з Манькай… Эх, пабачыш, якая дзяўчына!… Не дзяўчына — а кветка, васілёк! (Да Гаспадыні). Панечка! дайце нам… ведаеце?… маю порцыю…

Міхалка. Бачу, што цябе тут добра знаюць… Скуль-жа яна?

Сьцяпан. Нядаўна прыехала з вёскі… Сьвежанькая, чырвоненькая — яблычка райскае! А гэткая наіўненькая, сінявокая — васілёчак, кажу табе. Як гляджу на яе, здаецца, чую гоман каласістага жыта, пах палёў зялёных… Э, што казаць шмат!… сам пабачыш… (Да Гаспадыні). Пані! дзе-ж Маня?

Гаспадыня. Зараз прыйдзе, пайшла ў другі пакой…

Міхалка (сьмяецца). Ты — поэт! Хэ-хэ-хэ!…

Сьцяпан. Але… Далібог! Я не гляджу на яе вокам мужчыны, а толькі вокам поэта…

Міхалка (іронічна сьмяецца).

Манька (уваходзіць з друга пакою. Ідзе да