Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

у Гораждзе надрукаваў «Маліцьвенік»[1]. Апроч таго, у 1537 годзе ў Руянскім манастыры ў Сэрбіі іераманах Фэадос надрукаваў «Чатырохэвангельле»[2]. У 1539 годзе, па загаду мітрапаліта Гачаніцкага Нікандра, быў надрукаваны «неким рабом Димитрием» «Октоіх»[3]. Нарэшце, у Белградзе іераманах Мардары, па загаду і коштам князя Радніша Дмітраевіча, а пасьля яго сьмерці — Траяна Гундуліча з Дуброўніку, надрукаваў «Чатырохэвангельле»[4]. І ў Чорнагорыі справа друкарства ня зусім загінула. Так, у 1562 годзе той-жа іераманах Мардары, які надрукаваў 10 год таму назад у Белградзе «Чатырохэвангельле», у манастыры Мьршкана Цьрква надрукаваў «Чатырохэвангельле» па белградзкім выданьні 1502 году[5].

У васнове ўсіх славянскіх выданьняў ляжалі сэрбскія тэксты. Славянскія выданьні, як выдадзеныя ў Вэнэцыі, так і на самых Балканах, адзначаюцца сваім знадворным хараством. Зразумела, высокая вэнэцыйская друкарская тэхніка зрабіла на гэтыя выданьні вялікі ўплыў.

II.

Праская друкарня Скарыны.

Францішак Скарына, пасяліўшыся ў Празе, заснаваў друкарню і з 1517 году пачаў выпушчаць царкоўныя друкаваныя кнігі. Першаю кнігай, выпушчанай 6-га жніўня 1517 году, у чацьвертую долю аркуша, быў «Псалтыр», надрукаваны «накладом Богдана Онькова, сына радцы места Виленьского».

У васнову тэксту «Псалтыру» паложаны быў славянскі тэкст «Псалтыру». Але пры гэтым Скарына карыстаўся чэскай «Бібліяй» і ўносіў паасобныя папраўкі ў царкоўна-славянскі тэкст. Разам з тым, Скарына незразумелыя славянскія выразы замяняў болей зразумелымі словамі, блізкімі да тагочаснай жывой беларускай мовы. У гэтых адносінах Ф. Скарына рабіў таксама, як і Ш. Фіоль[6].

З 1517 году Скарына пачынае выпушчаць пераклады паасобных біблійных кніг, якія былі надрукаваны таксама пры дапамозе таго-ж сына радцы места віленскага Богдана Онькава. Усяго Скарына выдаў 22 біблійныя кнігі. Кожная кніга мае сваю прадмову і пасьляслоўе. У вапошнім адзначаліся час і месца выхаду адпаведнае кнігі. Першай надрукаванай кнігаю была кніга Іова (51 аркуш і 2 гравюры). Потым вышла кніга Прыповесьцяй Саламонавых (48 аркушоў і 2 гравюры), кніга Прамудрасьці Ісуса, сына Сірахава (81 аркуш і 1 гравюра), «Эклезіаст» (17 аркушоў і 1 гравюра), кніга Песьня Песень Саламона (11 аркушоў і 1 гравюра), кніга Прамудрасьці Саламона (32 аркушы, 1 гравюра).

Першыя кнігі, надрукаваныя Скарынай, адзначаліся сваім філёзофскім характарам, і, мусіць быць, гэтым тлумачыцца, чаму біблійныя кнігі друкаваліся ня ў тым парадку, які быў устаноўлены канонам. Потым былі надрукаваны: 2-я, 3-я і 4-я кнігі Царстваў (241 аркуш і 11 гравюр), кніга Ісуса Навіна (48 аркушоў і 1 гравюра), кніга Юдыты (26 аркушоў, 1 гравюра), кніга «Бытія» (24 аркушы, 7 гравюр), кніга «Ісход» (76 аркушоў, 6 гравюр), кніга «Левіт» (54 аркушы, 3 гравюры), кніга «Чисел». (74 аркушы, 1 гравюра), «Второзаконіе» (66 аркушоў,

  1. Ibid., №№ 23—24.
  2. Ibid., № 27.
  3. Ibid., № 32.
  4. Ibid., № 31.
  5. Ibid., № 57.
  6. Ibid., № 14.