Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мирение же і сынотвореніе“[1]. Існуе яшчэ паказаньне, што тым-жа Макарыем была надрукавана і трэцяя кніга — „Маліцьвенік“ (Эўхолёгіон). Кніга друкавалася на працягу 1493-95 гадоў. Гэта вельмі рэдкае выданьне і адзначаецца вялікай прыгожасьцю[2]. На гэтым і спыняецца дзейнасьць сэрбскае друкарні ў Цэтыньі. Па паказаньнях сэрбскіх дасьледчыкаў, спачатку ў Вэнэцыі была сэрбская друкарня, якая пазьней чрнагорскім ваяводай Іванам Чарнаевічам была перанесена ў Чорнагорыю. Для гэтае друкарні на рацэ Абодзе быў пабудаваны дом, а потым яна была перанесена ўжо сынам ваяводы ў Цэтынье[3]. Некаторыя вучоныя адносяць „Чатырохэвангельле“, выдадзенае коштам Гануша Бэгнэра з Брашава, да кніг, надрукаваных Макарыем[4].

У пачатку XVI сталецьця можна адзначыць шэраг іншых друкарань на Балканскай паўвысьпе. Так, каля 1508 году ў Таргавішчах, у Валахіі, па загаду Бесараба, Угравалоскага ваяводы, быў надрукаваны іераманахам Макарыем „Служэбнік“, у 1520 годзе „Октоіх“, і пышна выдадзенае „Чатырохэвангельле“ — у 1512 годзе[5]. Дзейнасць Макарыя ў Чорнагорыі сустрэла нейкія перашкоды на месцы, мусіць быць, у выніку турэцкага находу, і Макары прымушаны быў перанесьці сваю справу ў Румынію. Кнігі Макарыя былі першымі славянскімі кнігамі, надрукаванымі кірыліцай у Румыніі.

Зьнішчэньне Сэрбіі і Балгарыі туркамі спыніла друкарскую справу на Балканскай паўвысьпе. Аднак, сэрбскія выданьні прадаўжалі выходзіць, але толькі ў Вэнэцыі. Так, у 1519 годзе іераманах Пахомі па загаду і коштам Божыдара Вуковіча з Падгорыцы, надрукаваў „Служэбнік“ (Літургіарыён). Можа быць, іераманах Пахомі быў вучнем вядомага Макарыя[6]. У тэй-жа Вэнэцыі, тым-жа друкаром, па загаду таго-ж Божыдара Вуковіча быў надрукаваны „Псалтыр“ з „Часаслоўцам“, які вышаў у 1519 г[7]. Нарэшцэ, той-жа чорнагорскі манах у 1520 годзе надрукаваў „Малітваслоў“[8]. Далей, па загаду таго-ж Божыдара, іераманах Тодар, таксама чорнагорац, у 1527 годзе надрукаваў Служэбнік[9]. У 1536 годзе іерадыякан Майсей надрукаваў, па загаду ваяводы Божыдара „Малітваслоў“[10], а ў 1537 годзе іераманахі Фэадос і Геннады надрукавалі „Октоіх“. У 1538 годзе, па загаду Б. Вуковіча, іерадыякан Майсей надрукаваў „Соборник“ (Избранные Минеи[11]). У 1540 годзе Божыдар Вуковіч памёр, але яго справу прадаўжаў яго сын Вікэнты аж да 60-ых гадоў сталецьця.

Ня гледзячы на неспагадныя ўмовы для разьвіцьця друкарскае справы на Балканскай паўвысьпе, у Герцагавіне ў Гораждзе на працягу 1529-37 гадоў быў надрукаваны „Псалтыр“ з „Часаслоўцам“. У 1531 годзе, коштам Божыдара Гараджаніна, іераманах Тодар Любовіч

  1. Каратаев. Op. cit., № 8.
  2. Каратаев. Op. cit., № 9.
  3. Каратаев. Op. cit., Стар. 23.
  4. Каратаев. Op. cit., Стар. 24—25.
  5. Каратаев. Op. cit., Стар. 26—28. Попов. Op. cit., стар. 80. А. И. Яцимирский. Первый славянский печатный служебник. Известия. Отд. рус. языка и слов, 1896, кн. 4, (стар. 792—797).
  6. Каратаев. Op. cit., № 15.
  7. Ibid., № 16.
  8. Ibid., № 17.
  9. Ibid., № 22.
  10. Ibid., № 26.
  11. Ibid., №№ 29—31.