Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

воднае палемічнае па рэлігійных пытаньнях кнігі. Брацтва было лёяльным з прымусу. Дзякуючы гэтаму, кіеўскаму мітрапаліту Пётру Магіле удалася у 1633 годзе атрымаць ад Уладыслава IV прывілей для брацкае друкарні, на падставе якога дзейнасьць брацкае друкарні магла разьвівацца без усялякіх перашкод. Польскі дасьледчык Абрамовіч канстатуе спад аўтарытэту праваслаўнае царквы і зьмяншэньне яе ролі ў грамадзка-політычным жыцьці. Брацтва сьвятога Духу падпадае пад уплыў польскае культуры, і брацкая друкарня, апроч кніг для набажэнства, пачынае друкаваць аполёгіі і панэгірыкі ў польскай мове[1].

ІХ.

Друкарня ў Еўі.

Зьнішчэньне друкарні Сьвятадухаўскага брацтва прымусіла манахаў гэтага манастыра адшукаць новае месца, дзе яны маглі-б працягнуць сваю дзейнасьць па выданьні кніг, патрэбных для праваслаўнага набажэнства. Такім адпаведным месцам зьявілася Еўе, мястэчка Троцкага павету, у 35 вярстах ад Вільні. Яно належала да падкаморага Троцкага, князя Багдана Агінскага. Апошні заснаваў царкву ў сваім мястэчку і потым прыпісаў яе да Віленскага Сьвятадухаўскага манастыра. Упоўне зразумела, што манахі Сьвятадухаўскага манастыра накіраваліся сюды, бо ведалі, што з боку князя Агінскага яны знойдуць падтрыманьне і дапамогу. І запраўды, князь Агінскі даў сродкі для заснаваньня новае друкарні[2]. Першаю кнігай, якая выпіла з друкарні мястэчка Еўе, быў „Новы Закон" з „Псалтырам". Загаловак выданьня быў наступны: „Книга Нового Завѣта. В ней же напреди псалтырь блаженаго пророка и царя Давида. Выдана есть коштом и накладом вельможного пана, его милости пана Богдана князи Окгинского... Працаю и пильнымъ стараниемъ иноков церкви братской Святого Духа"[3]. У гэтым-жа годзе манахі выдалі і „Апостал"[4]. У 1612 годзе была выдадзена „Діоптра альбо зерцало, и выражене живота людского на тому свѣте. Коштомъ и працею иноковъ церкви Святого Духа, Братское Виленское Общого Житія в Евю, в маетности вельможного пана его милости, пана Богдана князя Окгинского подкоморого Троцкого". Кніга была перакладзена з грэцкае і лацінскае мовы іеродыяканам Віталіем[5]. У гэтым-жа годзе быў надрукаваны „Орологіонъ" з такім загалоўкам: „Орологіонъ, албо Часословъ имѣя в собѣ дневную и ночную службу. Коштомъ велможного пана… Богдана князя Окгинского… працею и пильностью стараньем иноков церкви братства Святого Духа в Евю” Манахі брацтва прысьвяцілі гэтую кнігу князю Агінскаму[6]. У наступным годзе быў выдадзены „Анфіологіон албо Цвѣты молитвъ избранныхъ, от многих святыхъ отецъ събранны. Працею и старанем иноковъ общего житія братства церкви Виленской православной и греческой в Евю – рок 1613“[7]. У 1615 годзе былі выдадзены два казаньні Лявонція Карповіча, пад загалоўкам: „Казанье двое одно: на Преображеніе Господа Бога и Спаса нашего Иисуся Христа, Другое на Успеніе Пречистое и Преблагословеное Владычицы Нашое Богородицы Присно Деве Маріи, затем Молитвослов"[8]. Да 1616 году,

  1. Abramowicz. Op. cit., стар. 73. Каратаев. Op. cit., №456, 527
  2. Огіенко. Ор. сіt., стар. 29
  3. Каратаев. Op. cit., №205
  4. Миловидов. Старопечатные славяно-русские издания (Чтения в О-ве Истории и Древностей, 1908, І, стар. 28).
  5. Каратаев. Op. cit., №210
  6. Ibid., №213
  7. Ibid., №214
  8. Ibid., №220. Миловидов. Op. cit., №161