Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кевіч, зрабіла на яго адмоўны ўплыў. Ён перастаў цікавіцца друкарствам і неўзабаве захварэў. Гэта і прымусіла Івана Фёдарава шукаць сабе іншага месца. Хадкевіч памёр 9 лістапада 1572 году, ужо тады калі Іван Фёдараў ад'ехаў у Львоў[1].

VII.

Друкарня братоў Мамонічаў у Вільні.

Рэлігійная барацьба, якая распачалася на Беларусі як з каталіцтвам, так і з протэстанцтвам, і ў якой мяшчанства грала значную ролю, выклікала канечную патрэбу як падняцьця асьветы мяшчанскага грамадзянства, так і выданьня царкоўных кніг, патрэбных для набажэнства і для навучальнага чытаньня людзей праваслаўнае веры. У пэўных адносінах, гэтую патрэбу здавальняла заблудаўская друкарня з гэтманам Хадкевічам. Але апошняя існавала нядоўга. Пётра Мсьціславец, а за ім Іван Фёдараў пакінулі Заблудаў. А між тым, патрэба ў такіх кнігах была вялікая. Гэтую патрэбу павінна была задаволіць дзейнасьць друкарні братоў Мамонічаў. Калі друкарні несьвіская і заблудаўская маглі працаваць дзякуючы протэктарству гуманістычна настроеных асоб як віленскі ваявода Радзівіл і гетман Хадкевіч, дык друкарня братоў Мамонічаў зьявілася прадпрыемствам чыста комэрцыйнага тыпу, якое павінна было задаволіць патрэбы шырокіх праваслаўных мяшчанскіх і шляхоцкіх колаў.

Калі Пётра Мсьціславец, які нарадзіўся ў Мсьціславе на Беларусі і быў, магчыма думаць, адным з супрацоўнікаў Скарыны, пакінуў Заблудаў, дык ён пасяліўся ў Вільні. Тут ён пазнаёміўся з вельмі выдатнымі віленскімі дзеячамі, братамі Кузьмой і Лукой Мамонічамі, якія і запрасілі яго заснаваць друкарню. Пётра Мсьціславец пайшоў насустрэч жаданьням братоў Мамонічаў, і друкарня была заснавана. Магчыма прыпусьціць, што першы час заснаваная друкарня была ўласнасьцю і Мамонічаў і Пётры Мсьціслаўца.

Першаю кнігай, якая выпіла з друкарні братоў Мамонічаў і была надрукавана Пётрам Мсьціслаўцам, з матар'яльнаю дапамогай Зіновія Зарэцкага, віленскага бурмістра, было „Чатырохэвангельле”. Друкаваньне яго пачалося 14 мая 1574 году, а скончылася 30 сакавіка 1575 г. Кніга надрукавана ў аркуш, мае 9 і 395 аркушоў кірылаўскай нумарацыі. Тэкст друку прыгожы, шрыфт буйны. Кніга выдадзена без прадмовы, але з пасьляслоўем, у якім аўтар сказаў наступнае: „Похвално желаніе подвигнулі есте о благочестивіи в человецехъ, яко же познаваеми от прежебывшаго бесѣдованія усты къ устомъ и о семъ велми благодаримъ Бога, яко и еще обретаются избранніи Божіи, паче в нынѣшнее время лукавое, по средѣ рода строптіва и развращенна, но понеже понудили есте насъ недостойных выше мѣры на сіе дѣло. Азже есмь человек грѣшен и немощен, бояхся начатии таковая к тому же смотря свое неприлѣжаніе и лѣность и неразуміе, на мнозѣ отлагахъ. Тѣмъ же съуза ради духовныя любве, и мы устремляемся неразсуднымъ послушаніемъ ваше заповѣданіе сътворити… Сего ради аще едінъ талантъ ввѣренъ будетъ кто, не лѣнитися подабаетъ, но прилежно дѣлати бояся приказни съкрывшаго. И начах сію Святую книгу… в преславущемъ граде Вільне при державѣ Государя Нашего милостиваго Генриха, Божіею милостію короля Польского и Великого Князя Литовского… Умышленіемъ и промышленіемъ его милости пана скарбного старосты Упицкого, Ивана Семеновича Зарецкого і брата его

  1. Огіенко. Ор. cit., стар. 28.