Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хощютъ и обрящутъ. Вы же любиміи приімѣте сію книгу с любовію а я Божиею помощію о иныхъ книгах церквамъ Божиімъ потребныхъ промышляти буду, и накладу моего на то наложити не жалуючи, въскоре ихъ друковати дамъ. Притом благодать Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа да будет посреди всѣх нас нынѣ и в день вѣка. Аминь“. Гэткім чынам, Хадкевіч жадаў прыступіцца да выданьня цэлага шэрагу новых кніг, зразумела, у царкоўна-славянскай мове, бо ён лічыў, што друкаваньне кніг у мове „простай” ёсьць памылка[1].

Цэлы шэраг вучоных, сярод якіх знаходзіцца А. Потэбня, А. Сабалеўскі, М Грушэўскі і іншыя, адносяць Заблудаў да тэрыторыі Украіны і загэтым лічаць заблудаўскае навучальнае эвангельле важным момантам у гісторыі украінскае культуры [2].

Бадай немагчыма згадзіцца з такім пунктам пагляду. Тэрыторыя Заблудава ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, у тэй яго частцы, дзе пераважвала беларускае насельніцтва. Рыгор Хадкевіч быў прыхільнікам самастойнасьці Вялікага Княства Літоўскага ў тых тэрытарыяльных межах, у якіх апошняе знаходзілася перад Люблінскай вуніяй. Хадкевіч жадаў дапамагаць асьвеце праваслаўнага народу. Дзеля гэтага надрукаванае ім эвангельле прызначалася і для беларусаў, і для украінцаў. Вось чаму, бязумоўна, будзе болей правільным лічыць, што заблудаўскае эвангельле ёсьць вельмі важны факт у гісторыі культуры Беларусі і Украіны, паказальнік консэрватыўна-рэлігійнага напрамку беларуска-ўкраінскага гуманізму.

Пётра Мсьціславец пасьля надрукаваньня навучальнага эвангельля пакінуў Заблудаў. Застаўшыся адзін, Іван Фёдараў прыступіў 26 верасьня 1569 году да друкаваньня Псалтыру з „Часаслоўцам” і скончыў яго 23 сакавіка 1570 году. Загалоўны аркуш не захаваўся, апроч яго канца наступнага зьместу: „Наивышшаго Великага Князьства Литовскаго, старосты Городеньскаго и Могилевскаго справлена и начася друковати в нменыо его милости отчизном, в мѣсте Заблудовью... Давшему же Богу начати и совершити, благоизволившему слава честь И поклоненіе в бесконечныя веки. Аминь". У другім аркушы ад імя друкара надрукавана: „А трудивыйся многогрѣшный и непотребный рабъ, на имя Иванъ Федорович Москвитин, молю убо всякого благочестиваго православнаго християнина, прочитающих или преписующихъ книгу сію Псалтырь. Аще где что погрѣшено будетъ, моего ради небреженія, Бога ради исправляйте. Благословите и не клените, понеже неписа Духъ Святый, не ангелъ, но рука грѣшна и верна, да и сами тоже благословеніе обрящете от Всемогущаго Бога нынѣ и присно и въ вѣки векомъ“. Далей ідзе прадмова, якая цалком не захавалася: „въ книгю сію, глаголемую Псалтирь”. Кніга надрукавана ў чацьвертую долю аркуша гэткім самым шрыфтам, што і эвангельле навучальнае. На кнізе ёсьць, як і на эвангельлі навучальным, гэрб Хадкевіча, са словамі цынобрай: „Григорей Александрович Ходкевича“[3].

На гэтым і скончылася друкарская дзейнасьць Івана Фёдарава ў Заблудаве. У 1572 годзе ён пакінуў Заблудаў і перайшоў у Львоў. Заблудаўская друкарня скончыла сваё існаваньне. Цяжка сказаць, чаму гэта здарылася. Хадкевіч як у прадмове да „Псалтыру”, так і ў прадмове да эвангельля, абяцаў „другия книги церквамъ и людемъ Божіимъ, во Христа вѣрующимъ, потребныя друковати”. Дасьледчыкі думаюць, што, відавочна, Люблінская вунія, супроць якой так паўставаў Хад-

  1. Каратаев. Ор. сіt, стар. 164—165
  2. Огіенко. Ор. сіt, стар. 27.
  3. Каратаев. Ор. сіt., стар. 169—170