Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

аселасьць, гэта значыць, маемасьць, аднак, пад умовай ״індыгэнату“. З даніны ״Гаспадара“, або которымъ другимъ правомъ“ набыўшы нярухомую маемасьць ״оселость“ павінен прынесьці присягу перад урадам гродскім або земскім у тым павеце, дзе знаходзіцца аселасьць "ижъ маець быти вернымъ и зычливымъ тому паньству великому князьству литовскому, так яко и тубыльцы“. Набыўшы ״оселость“, павінен адбываць ״службу земскую“, гэта значыць вайсковую ״тому жъ паньству“. Аднак, і ў правах яны нераўны з ураджонымі тубыльцамі. ״Але и таковые на достоенства всякие, вряды духовные и светъские, не маюць быти припущани, а ни от господара установлены, чого печатары и писары наши с повинности своее постерегати винъны будуць“[1].

Вольнае права набываньня маёнткаў для палякаў у літоўска-беларускай дзяржаве, набытае ўмовамі Люблінскай вуніі, 12 артыкулам, III разьдзелу статуту касуецца і суседзі палякі займаюць аднолькавае ў гэтых адносінах палажэньне з усялякімі другімі чужаземцамі і загранічнікамі. Што пад назваю ״суседи“ разумеюцца ні хто іншы, як палякі, назва досыць вытрымана праведзена на працягу ўсяго статуту, болей выразна відна з артыкулу 23, разьдзелу II: ״теж уставуемъ ижи людей прибылыхъ такъ обчыхъ яко и суседнихъ заграничниковъ приймовати и вести не маем“.

Тое права, чаго так жадала польская шляхта і з-за чаго і была ўтворана, галоўным чынам, вунія, было скасована трэцім літоўскім статутам 1588 году.

Гэту ідэю аб правах родічаў і загранічнікаў статут праводзіць строга і цэльна на ўсім сваім працягу, як і ідэю незалежнасьці. Яно і зразумела, бо правы грамадзянства былі жывым і конкрэтным зьместам ідэі незалежнасьці дзяржавы.

Устанавіўшы агульнае палажэньне аб праве набываньня аселасьці і права даручэньня ўрадавых пасад толькі ״старажытнымъ родичомъ и уроженцом великого князьства“, Статут кожны раз, гаворачы аб якой-небудзь пасадзе, падкрэсьлівае, што яна можа займацца толькі імі, а не ״чужоземцами, або суседями“.

Гэтман найвышшы можа быць толькі родзічам старадаунім. ״Мы господар обецуем тот вряд гетманство великое, годным и досведчоным людзем народу шляхетского, родичом стародавним тутошнего паньства нашого великого князьства литовского давати, и тое мест'це засаживати“[2].

Хорунжыя, павятовыя, земскія і дворныя іначай не даюцца, як толькі пасьля абраньня ״родичов того паньства и оселых“.[3]

Судзьдзя земскі, падсудак і пісар абіраюцца ״з родичов того паньства великого князьства, и в том повете не ново незмышлене оселых“[4].

Немесьнікі ваявод і стараст судовых, або судзьдзя падстаросты і пісар назначаюцца з людзей ״в праве и писма руского умезтным шляхтичов, в том же повете оселых и родичов того паньства великого князьства литовского"[5].

Членамі комісіі дзеля ўстанаўленьня меж і ацэнкі грунтаў могуць быць ״толькі з родичов и обывателей того паньства нашого великого князьства литовского“.[6]

Пасада вознага або гэнэрала даецца ״оселому родичу великого князьства писмо руское умеючему“.[7]

  1. Разьдз. ІІІ, арт. 12.
  2. Разьдз. ІІ, арт. 1.
  3. ІІ, 5.
  4. ІУ, I.
  5. ІУ, 37.
  6. ІУ, 83
  7. ІУ, 104