Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Подкоморы і коморнікі могуць быцьтолькі аселыя ў тым-жа павеце.[1]

Прокуратарамі, або ״умацованымі״ маюць права быць аселыя і неаселыя. Права выступаць па чужых справах неаселыя прокуратары маюць толькі па спэцыяльнаму даручэньню, замацаванаму перад урадам, а асобна па ״умацованаму лісту“ за родных паноў, за іх пячаткаю і ўласным подпісам, а за другіх станаў патрэбна яшчэ ўласнага подnicy і пячаткі і подпіс ״староньного“ чалавека ״ведь же за таковою неврядовою моцъю умацованый мает быти оселый въ томъ паньстве нашомъ великомъ князстве литовском.“[2]

Апякунамі маюць право быць ״не чужоземцы, але родичи того паньства великого князьства литовского".[3]

Светкамі прадажы, падарунку, заставы, запісу маенткау айчызных, мацярыстых, выслужаных, купляных, усякім способом набытых, моуць быць з ״особ народу шляхэтского веры годных в великом князьстве оселых“[4].

Сьведкі тэстамэнту такжа павінны быць аселымі. ״Тогда перад трема шляхтичами в том паньстве нашом великом князьстве литовском оселыми людьми веры годными может тэстамэнт справити“[5].

Такім чынам, ня толькі пасады ўрадывыя, але і права быць апякуном, сьведкай усякіх офіцыйных спраў, права правазаступніка, даручаюцца статутам толькі тубыльцам, родзічам вялікага княства. Такое падкрэсьліваньне абмяжаваньня гэтых праў, належачых выключна толькі грамадзянству Літоўска-Беларускай дзяржавы, адбівае той варожы настрой кіруючых колаў супроціў палякаў, збоку якіх пагражала небясьпека незалежнасьці.

Можа паўстаць пытаньне, што гэтае права ня выконвалася ў рэчавістасьці. Сказаць, што гэта права не нарушалася, зразумела нельга. Але постановы статуту былі апорай у тым змаганьні між Польшчай і Літоўска-Беларускай дзяржавай, якое ня скончылася Люблінскай вуніяй. Некаторыя выпадкі гэтага змаганьня вельмі цікавы і былі важны для таго часу, як прэцэдэнты і як пабеда поглядаў Літоўска-Беларускіх на узаемаадносіны паміж Польшчай і Літоўска-Беларускім княствам. Такім фактам было жаданьне Жыгімонта Вазы назначыць на пасаду Віленскага біскупа паляка Бернарда Мацееўскага.[6]

У 1591 г. кардынал Юры Радзівіл, кіраваўшы віленскім біскупствам, быў назначан на Кракаўскую біскупскую катэдру. Ня гледзячы на протэсты польскага грамадзянства, заяўленыя ў 1891, 92 і 93 г.г. панамі і шляхтаю на сэсіях галоўнага трыбуналу, зьезьдзе і нават у сойме, Юры Радзівіл застаўся кракаўскім біскупам. Яго падтрымлівалі кароль, папа і кракаўская капітула.

Кароль Жыгімонт Ваза на вакантную пасаду Віленскага біскупа рашыў назначыць Луцкага біскупа паляка Бернарда Мацееўскага. У Віленскага біскупства ўваходзілі ваяводзтвы: Віленскае, Троцкае, Новагрудзкае, Полацкае, Віцебскае, Менскае, частка Падольскага і Падляшскага. Віленская капітула пасьля назначэньня Юрыя Радзівіла на катэдру Кракаўскага біскупа, абвесьціла катэдру Віленскага біскупства вакатнай. Назначэньне біскупа адбывалася ў той час, наступным спосабам: 1) абраньне кандыдата гаспадаром і 2) зацьверджаньне яго папай. Жаданьне караля назначыць Віленскім біскупам паляка сустрэла варожыя адносіны раней усяго паміж вышэйшых ураднікаў. Канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега пісаў 12 лістапада 1592 г.

  1. IX, 1 і 10.
  2. Разд. IV, арт. 56.
  3. УІ, 3.
  4. VII, 1.
  5. УІІІ, 2.
  6. Лаппо—Люблинская уния и третий Литовский Статут, стр. 108 і далей.